Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На мяжы канфіскавалі ўлёткі за адмену сьмяротнай кары


На фота — Ірына Тоўсьцік падпісвае пэтыцыю ў Палату прадстаўнікоў з патрабаваньнем адмяніць артыкул 193.1 Крымінальнага кодэксу, сьнежань 2009 году.

На фота — Ірына Тоўсьцік падпісвае пэтыцыю ў Палату прадстаўнікоў з патрабаваньнем адмяніць артыкул 193.1 Крымінальнага кодэксу, сьнежань 2009 году.

На памежным пункце «Каменны Лог» мытнікі канфіскавалі ў актывістак Паліны Сьцепаненка і Ірыны Тоўсьцік інфармацыйныя ўлёткі і брушуры «Скажы не сьмяротнаму пакараньню».

Актывістак вывелі з аўтобусу і некалькі гадзінаў пратрымалі на мытні. Тыя патлумачылі мытнікам, што везьлі зь Вільні інфармацыйныя матэрыялы, каб распаўсюдзіць ва ўсясьветны дзень барацьбы супраць сьмяротнага пакараньня 10 кастрычніка.

Улёткі і брашуры забралі на экспэртызу ў прававы аддзел мытні. Дзяўчаты дабраліся да Менску спадарожным транспартам.

XS
SM
MD
LG