Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША: пажыцьцёвы прысуд замахоўцу


Грамадзяніна ЗША Файсала Шахзада выраклі да пажыцьцёвага зьняволеньня за падрыхтоўку тэракту ў Нью-Ёрку. Раней на працэсе ў амэрыканскім судзе 31-гадовы Шахзад прызнаў сябе вінаватым у тым, што хацеў падарваць на Манхэтане, у раёне Таймс-сквэр, замінаваны аўтамабіль. Пры гэтым падсудны не раскаяўся, а назваў сябе “воінам ісламу” і падкрэсьліў, што параза Злучаных Штатаў непазьбежная.

Файсал Шахзад быў арыштаваны праз два дні пасьля няўдалай спробы тэракту ў траўні сёлета.
XS
SM
MD
LG