Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр Норман Уіздам


На 96-м годзе жыцьця памёр выдатны брытанскі артыст-комік Норман Уіздам. Ён таксама быў вядомы як кампазытар, прадусэр і сцэнарыст. Уіздам памёр у панядзелак на высьпе Мэн.

Найбольшую вядомасьць актору прынёс створаны ім камічны герой – містэр Піткін. Два фільмы з гэтай сэрыі дэманстраваліся ў Савецкім Саюзе – “Містэр Піткін у тыле ворага” і “Прыгоды Піткіна ў шпіталі”. Чарлі Чаплін называў Нормана Ўіздама сваім “любімым клоўнам”.
XS
SM
MD
LG