Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У раёнах Вугоршчыны абвешчана надзвычайнае становішча


Урад Вугоршчыны абвясьціў надзвычайнае становішча ў трох заходніх рэгіёнах краіны з-за ўцечкі атрутных адкідаў.

Паводле апошніх дадзеных, у выніку аварыі на прадпрыемства па вытворчасьці алюмінію, загінулі чатыры жыхары бліжэйшых населеных пунктаў, у тым ліку двое дзяцей. Каля сотні чалавек параненыя.

У панядзелак на прадпрыемстве быў пашкоджаны рэзэрвуар, у выніку вылілася каля мільёна кубамэтраў адкідаў.
XS
SM
MD
LG