Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

"Браць удзел у агітацыйнай кампаніі настаўнікі не павінны"


"Як вы ставіцеся да таго, што настаўнікаў падчас выбараў прымушаюць займацца агітацыяй за дзейную ўладу?" Адказваюць мінакі Берасьця.

Спадарыня: "Не, я асабіста супраць такога стаўленьня да настаўнікаў. У настаўнікаў і бяз гэтага шмат працы. Але самае прыкрае тое, што яны нічога ня могуць з гэтым зрабіць. Але браць удзел у кампаніі настаўнікі не павінны. Яны павінны адпрацаваць на ўроках, а потым яшчэ і праводзіць агітацыю. Так не павінна быць".

Спадарыня: "На жаль, такое часта здараецца. Самае прыкрае, што калі настаўнік аднойчы выказвае сваю згоду, то потым ня мае магчымасьці адмовіцца. Так сталася з маёй сястрой у школе".

Спадар:
"Я не сутыкаўся зь нечым падобным, таму не магу сказаць нешта наконт гэтага".

Спадарыня: "Мне падаецца, што і няма такога прымусу. Так, шчыра кажучы, я, жывучы ў інтэрнаце, бачу, што подпісы за дзейнага кіраўніка краіны зьбіраюць настаўнікі".

Спадарыня: "Я з такім ніколі не сутыкалася. Сярод маіх знаёмых шмат настаўнікаў, але не даводзілася чуць пра тое, што іх прымушаюць агітаваць за дзейную ўладу".

Спадарыня: "Мне падаецца, што гэта непрымальна. Але, на жаль, гэта існуе".

Спадарыня: "Калі існуе прымус, то гэта незаконна. І настаўнікі, і іншыя грамадзяне маюць права ўдзелу ў палітычнай кампаніі. Але гэта не павінна супярэчыць іх іншым правам і свабодам".

Спадарыня: "У любым выпадку я лічу, што гэта ненармальна. Шкада, што такія выпадкі маюць месца. Але ўсё роўна я прыхільніца дзейнай улады".

Спадарыня: "Я лічу, што ніводнага чалавека нельга прымушаць. Калі чалавек не жадае, то як яго можна прыцягваць? Акрамя іншага, я бачу, што і за апазыцыйных кандыдатаў таксама зьбіраюць подпісы. А ўвогуле я зараз у дэкрэтным адпачынку, таму і сама пазьбегла таго, што мяне могуць прымусіць, і ня ведаю, наколькі маіх калег, настаўнікаў, прымушаюць браць удзел у кампаніі".
XS
SM
MD
LG