Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У панядзелак Вярхоўная Рада Ўкраіны адклала на нявызначаны тэрмін разгляд закону "Пра мовы ва Ўкраіне", калі пад яе сьценамі сабраліся каля 500 прадстаўнікоў грамадзкіх арганізацый і інтэлігенцыі з пратэстам супраць наданьня большых правоў расейскай мове.

Законапраект запрапанавала ўрадавая кааліцыя, у якой рэй вядзе Партыя рэгіёнаў прэзыдэнта Віктара Януковіча. Законапраект прадугледжвае справаводзтва на расейскай мове і пашырэньне карыстаньня гэтай мовай у асьветнай сыстэме.

Дэпутаты ўрадавай кааліцыі сьцьвярджаюць, што законапраект мае на мэце абараніць правы нацыянальных меншасьцяў, згодна з Эўрапейскай хартыяй рэгіянальных і меншасных моваў.

Тым часам у пратэсьце патрыятычна настроеных украінцаў перад парлямэнтам узялі ўдзел і прадстаўнікі польскай меншасьці ва Ўкраіне, якія лічаць, што законапраект мае дыскрымінацыйны характар, паколькі ён накіраваны выключна на павышэньне ролі расейскай мовы ў грамадзтве Ўкраіны.

Паводле Канстытуцыі Ўкраіны, статус дзяржаўнай мовы мае толькі ўкраінская мова.





Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG