Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Японія і Кітай дамовіліся пра нармалізацыю адносінаў


Японія і Кітай дамовіліся распачаць перамовы на высокім узроўні для ўрэгуляваньня складанасьцяў у двухбаковых адносінах. Кіраўнікі японскага і кітайскага ўраду Наото Кан і Вэнь Цзэбао правялі сёньня сустрэчу ў кулюарах саміту Эўразьвяз-Азія ў Брусэлі.

Кітайскі прэм’ер заявіў, што спрэчныя выспы ва Усходне-Кітайскім моры належаць КНР, але разам з тым адзначыў, што абедзьве краіны павінны паглыбляць двухбаковыя сувязі дзеля сваіх народаў. Са свайго боку, міністар замежных спраў Японіі заявіў, што для перамоў з Пэкінам у Токіо дзьверы заўсёды адчыненыя. Пры гэтым ён падкрэсьліў, што спрэчныя выспы належаць Японіі і гэтая тэрытарыяльная спрэчка пакуль ня вырашаная.
XS
SM
MD
LG