Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пакістане забітыя восем тэрарыстаў


Улады Пакістану афіцыйна пацьвердзілі, што ў выніку авіяўдараў амэрыканскіх бесьпілётных самалётаў, былі забітыя восем ваеўнікоў “Аль-Каіды”, у тым ліку і некалькі грамадзянаў Нямеччыны.

Удары былі нанесеныя ў раёне мяжы з Аўганістанам па будынку, які належыць лідэру аднога зь плямёнаў, цесна зьвязанаму з талібамі і “Аль-Каідай”.

Паводле заходніх спэцслужбаў, у Пакістане можа дзейнічаць група тэрарыстаў, якія плянуюць тэракты ў гарадох Эўропы.
XS
SM
MD
LG