Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Украінскія партыі патрабуюць датэрміновых выбараў


Як паведаміла агенцтва УНІАН, дзесяць украінскіх партыяў і рухаў, у прыватнасьці Народны рух Украіны, Эўрапейская партыя і партыя “Грамадзянская пазыцыя”, прынялі заяву, у якой патрабуюць датэрміновых выбараў прэзыдэнта і Вярхоўнай Рады.

Сваё патрабаваньне яны аргумэнтавалі тым, што прэзыдэнт і Вярхоўная Рада абіраліся да пастановы Канстытуцыйнага суду, які 1 кастрычніка істотна павялічыў паўнамоцтвы прэзыдэнта. “На выбарах у лютым грамадзяне Ўкраіны не далі Віктару Януковічу таго вялікага аб’ёму ўладных паўнамоцтваў, які ён разьлічвае атрымаць праз аднаўленьне дзеяньня Канстытуцыі ў рэдакцыі 1996 г.”, – гаворыцца ў заяве.
XS
SM
MD
LG