Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гішпанія абвінавачвае Вэнэсуэлу ў супрацоўніцтве з баскамі


Гішпанская пракуратура абвясьціла ўчора пра тое, што ёсьць падставы меркаваць, што два басконскія сэпаратысты, арыштаваныя на мінулым тыдні, атрымалі баявую падрыхтоўку ў Вэнэсуэле.

Па вэрсіі суду, двух падазраваных, якіх вінавацяць ва ўжываньні зброі ды выбухоўкі, навучаў яшчэ адзін сябра арганізацыі ЭТА, які працуе на вэнэсуэльскі ўрад.

Улады Вэнэсуэлы тым часам адпрэчваюць любыя сувязі з экстрэмісцкай групоўкай.
XS
SM
MD
LG