Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Абама – пра стратэгію ў Аўганістане


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заявіў, што ня мае намеру мяняць ваенную стратэгію ў Аўганістане. Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджаным Белым Домам лісьце Абамы да кангрэсмэнаў.

У лісьце таксама адзначаецца, што кіраўнік дзяржавы распарадзіўся паслаць у Аўганістан яшчэ 30 тысяч вайскоўцаў да моманту завяршэньня апэрацыі ў ліпені 2011 году.

Закранаючы кадравыя змены, Абама нагадаў, што ў ліпені камандуючым міжнароднымі сіламі ў Аўганістане быў прызначаны амэрыканскі генэрал Дэйвід Пэтрэўс.
XS
SM
MD
LG