Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ватыкан скрытыкаваў Нобэлеўскі камітэт


Ватыкан крытычна адгукнуўся на прысуджэньне Нобэлеўскай прэміі ў галіне мэдыцыны распрацоўшчыку тэхналёгіі экстракарпаральнага апладненьня, больш вядомага як «зачацьце ў прабірцы». Ватыкан увогуле ганіць і штучнае апладненьне, і кланаваньне чалавека.

Сёлетні ляўрэат Нобэлеўскай прэміі Робэрт Эдвардс распрацаваў тэхналёгію, сутнасьць якой у лябараторным апладненьні яйцаклеткі і зьмяшчэньні яе ў матку біялягічнай ці сурагатнай маці.
XS
SM
MD
LG