Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Лукашэнка можа стаць фактарам расейскай палітыкі”


Яўгені Мінчанка
Яўгені Мінчанка
Каму адрасаваны відэазварот Дзьмітрыя Мядзьведзева на тэму беларуска-расейскіх стасункаў? Свой адказ на гэтае пытаньне прапануе Яўгені Мінчанка, дырэктар Міжнароднага інстытуту палітычнай экспэртызы (Масква).

Мінчанка: Адрасат першы – гэта беларуская палітычная эліта. Яна, зразумела, ня мае магчымасьці публічна апанэнтаваць Лукашэнку, але мае нефармальныя спосабы ўзьдзеяньня на яго. Яны могуць сыгналізаваць: “Бацька, а як мы далей грошы зарабляць будзем, пасварыўшыся з Расеяй і ўсё роўна не наладзіўшы стасункаў з Захадам?” Нягледзячы на тое, што заходнікі з Лукашэнкам заігрываюць, ён усё роўна для іх застаецца "апошнім дыктатарам Эўропы".

Другі сыгнал – расейскім выбарнікам. Лукашэнка пачаў сур’ёзную гульню, калі запрасіў гэтых расейскіх журналістаў. Я ўважліва паглядзеў тэлетрансьляцыю ўсёй той сустрэчы. Гэта ўражвае. Там было больш за сто прадстаўнікоў рэгіянальных СМІ, у які ахоп, зразумела, не такі, як у фэдэральных тэлеканалаў, але значна вышэйшы рэйтынг даверу. Трэба было бачыць вочы гэтых людзей: яны глядзелі на Лукашэнку з захапленьнем. Тым больш што ў Лукашэнкі зьяўляецца патэнцыйны палітычны саюзьнік на расейскім палітычным полі – гэта Юры Лужкоў. Таму я думаю, што другі адрасат гэтага пасланьня – расейскія выбарнікі, бо Лукашэнка ў пэўны момант можа стаць фактарам унутранай расейскай палітыкі, пагатоў што аднойчы ў 1990-х гадох ён ужо рабіўся такім фактарам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG