Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь лідзіруе сярод краін СНД па атрыманьні грамадзянамі шэнгенскіх візаў – паведаміў журналістам 4 кастрычніка ў Менску старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэту генэрал-маёр Ігар Рачкоўскі.

Паводле яго, у сярэднім на 21 беларуса выдаецца адна шэнгенская віза.

За Беларусьсю ідзе Малдова, дзе адна віза прыпадае на 29 чалавек, і Украіна – адна віза на 42 чалавека. Больш шэнгенскіх візаў на душу насельніцтва, чым беларусы, атрымліваюць толькі грамадзяне краін рэгіёну Заходніх Балкан.

“Вынікі аналізу выдачы шэнгенскіх візаў – свайго роду нават пэўная сэнсацыя, таму што часам пазыцыянуецца, што Беларусь – нейкая ізаляваная краіна”, – адзначыў Рачкоўскі.
XS
SM
MD
LG