Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Брусэль: форум Эўропа-Азія


У Брусэлі, ва ўмовах павышаных захадаў бясьпекі стартаваў восьмы саміт форуму "Азія-Эўропа", паведамляе Euronews.

Форум быў заснаваны ў 1996 годзе для разьвіцьця дачыненьняў паміж азіяцкімі і эўрапейскімі краінамі.

На сёньняшні дзень у складзе форуму – 45 удзельнікаў: 27 краінаў-чальцоў ЭЗ, Эўракамісія і 16 дзяржаў Азіі. На цяперашняй сустрэчы таксама будзе афіцыйна аформлена далучэньне да гэтага аб'яднаньня Расеі, Аўстраліі і Новай Зэляндыі.

Чакаецца, што азіяцкія краіны падымуць пытаньне аб іх больш актыўным удзеле ў кіраваньні Міжнародным валютным фондам. Эўрапейскія прадстаўнікі ўжо заявілі аб гатоўнасьці саступіць ім два месцы ў кіраўніцтве МВФ.

Адной з галоўных падзеяў мае стаць далучэньне паўднёвай Карэі да зоны вольнага гандлю з ЭЗ.
XS
SM
MD
LG