Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ізраільскім пасяленцам закідаюць напад на мячэць


Прадстаўнікі палестынскіх уладаў на Заходнім беразе ракі Ярдан заявілі, што габрэйскія пасяленцы падпалілі ў адной зь мячэцяў кілім і некалькі мусульманскіх сьвяшчэнных кніг, паведамляе Бі-Бі-Сі.

Акрамя таго, сьцьвярджаецца, што на сьцяне мячэці былі зробленыя надпісы на іўрыце.

Палестынскія ўлады зь вёскі Бэйт Фаджар настойваюць на тым, што гэта зрабілі ізраільцяне з прылеглага габрэйскага паселішча.

Ізраільскія вайскоўцы заявілі, што правядуць па гэтым факце расьсьледаваньне.
XS
SM
MD
LG