Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кіргіскія ўлады вызвалілі падазраванага ў страляніне па пратэстоўцах


Кіргіскія ўлады вызвалілі сёньня Алмаза Ёлдашаліева – былога ачольніка падразьдзяленьня спэцназу пад нефармальнай назвай Альфа. Ёлдашаліева затрымалі ў жніўні за ўдзел у страляніне па пратэстоўцах, якія штурмавалі ўрадавыя ўстановы ў сталіцы, падчас перавароту, што зрынуў папярэдняга лідэра краіны Курманбека Бакіева.

Сваякі і былыя калегі затрыманага правялі шэраг акцыяў пратэсту супраць яго арышту, аргумэнтуючы, што Ёлдашаліеў выконваў свой службовы абавязак, дзейнічаючы на загад тагачаснай адміністрацыі.
XS
SM
MD
LG