Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Таджыцкія войскі змагаюцца з ваеўнікамі


На ўсходзе Таджыкістану ў ходзе баёў між падразьдзяленьнямі сілавых структур і ваеўнікамі за мінулыя суткі загінулі 5 байцоў мясцовага спэцназу. Яшчэ адзін міліцыянт атрымаў раненьне.

Як паведамляе агенцтва "Азія плюс", сутыкненьні здарыліся ў цясьніне Камароб Рашцкага раёну краіны, у 300 кілямэтрах ад Душанбэ. Паводле папярэдніх зьвестак загінулі два ваеўнікі.

22 верасьня на ўсходзе краіны пачаліся буйнамаштабная апэрацыя супраць ваеўнікоў, якія за два дні да гэтага напалі на вайсковую аўтакалёну і забілі 26 вайскоўцаў.
XS
SM
MD
LG