Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пункт сутыку дзяржаўных межаў Беларусі, Латвіі і Расеі ўзаконілі


Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ратыфікавалі міжурадавае пагадненьне аб вызначэньні пункту сутыку дзяржаўных межаў Беларусі, Латвіі і Расеі.

Пункт сутыку межаў будзе пазначаны трыма памежнымі слупамі: беларускім, латвійскім і расейскім. Ён знаходзіцца на сутоках дзьвюх рэк: Невярыцы (беларуска-расійская мяжа) і Сянюхі (беларуска-латвійская мяжа, латвійская назва — Зілупэ). Памежныя слупы будуць усталяваныя на берагах гэтых рэк.

Перамовы наконт пункту сутыку доўжыліся 15 гадоў.

Пагадненьне было падпісана ў Менску ў студзені 2010 году.
XS
SM
MD
LG