Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэркель заклікае мусульман прыняць эўрапейскія каштоўнасьці


Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель заявіла сёньня, што мусульмане, якія жывуць у Нямеччыне, павінны адаптавацца да асноўных каштоўнасьцяў гэтай краіны. Паводле Мэркель, шматлікія немцы асацыююць іслам з законамі шарыяту, у прыватнасьці, з адсутнасьцю раўнапраўя між мужчынамі і жанчынамі.

Напярэдадні прэзыдэнт Нямеччыны Крысьціян Вульф, выступаючы з нагоды 20-годзьдзя аб'яднаньня Нямеччыны, адзначыў, што іслам, як і іншыя рэлігіі зьяўляецца часткай яго краіны. Паводле Вульфа, Нямеччына зацікаўленая ў барацьбе з рэлігійнымі забабонамі і сацыяльнай ізаляцыі людзей.
XS
SM
MD
LG