Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тайлянд: зноў судзяць Віктара Бута


Суд у Бангкоку праводзіць сёньня слуханьне ў пытаньні расейскага меркаванага гандляра зброяй Віктара Бута, які змагаецца супраць сваёй выдачы ў ЗША. Бут прыбыў у суд апрануты ў бронекамізэльку і пад аховай тайскіх спэцназаўцаў.

Тайскія ўлады арыштавалі Бута ў 2008 годзе, у выніку апэрацыі амэрыканскіх спэцслужбаў. Вашынгтон дамагаецца яго экстрадыцыі паводле абвінавачаньня у гандлі зброяй. Меркаваны гандляр зброяй сьцьвярджае, што ня можа разьлічваць на справядлівы суд у ЗША.

Расея таксама пратэстуе супраць магчымай экстрадыцыі, у выпадку якой Буту пагражае пажыцьцёвае зьняволеньне.

Працэс экстрадыцыі быў, аднак, затрыманы дзеля разгляду абвінавачаньняў пададзеных раней – у адмываньні грошай і махлярстве. Амэрыканскі бок адклікаў ранейшы пазоў, каб паскорыць працэс экстрадыцыі. Чакаецца, што сёньня суд вырашыць ці задаволіць гэтае хадатайства.
XS
SM
MD
LG