Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супрацоўнікі МУС Беларусі атрымалі спэцыяльныя рэкамэндацыі, як сябе паводзіць са зьбіральнікамі подпісаў за патэнцыйных кандыдатаў на прэзыдэнта.

Кіраўнік МУС Анатоль Куляшоў паведаміў, што ў тых рэкамэндацыях фактычна расьпісаная кожная сытуацыя, якая толькі можа ўзьнікнуць.

"Пакуль ніякіх вялікіх парушэньняў не заўважана. Супрацоўнікі міліцыі паводзяць сябе вельмі карэктна, і нават калі бачаць нязначнае парушэньне закону, яны не перашкаджаюць ініцыятыўным групам праводзіць збор подпісаў. Разам з тым пра ўсе парушэньні МУС інфармуе ЦВК", — заявіў Куляшоў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG