Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палата прадстаўнікоў патурбуецца аб інавацыях у эканоміцы


Парлямэнцкія слуханьні на тэму пераводу эканомікі Беларусі ў інавацыйнае рэчышча плянуе правесьці Палата прадстаўнікоў. Пра гэта сёньня паведаміў ва ўступным слове на шостай сэсіі Палаты прадстаўнікоў яе старшыня Ўладзімер Андрэйчанка.

Ён таксама сказаў, што на гэтай сэсіі плянуецца ратыфікаваць новыя дакумэнты ў Мытным саюзе "тройкі", а таксама палажэньне аб перамяшчэньні грамадзянаў, якія пражываюць у памежных раёнах паміж Беларусьсю і Польшчаю.

Плянуецца, што Беларусь наведаюць парлямэнцкія дэлегацыі Італіі і Ўкраіны, а беларускія дэпутаты паедуць у Віетнам.

У сваім выступе кіраўнік Палаты ніякім чынам ня згадваў сытуацыю, якая цяпер склалася ў дачыненьнях паміж Беларусьсю і Расеяй.
XS
SM
MD
LG