Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Патрыярх Канстантынопальскі прыняў у Стамбуле Аляксандра і Міколу Лукашэнкаў


Сустрэча з патрыярхам Канстантынопальскім Варфаламеем адбылася ў Стамбуле 3 кастрычніка. Паводле паведамленьняў прэсавай службы беларускага кіраўніка, падчас сустрэчы Аляксандар Лукашэнка распавёў пра ўнікальнасьць і прыгажосьць беларускай прыроды, а таксама адзначыў, што будзе заўсёды рады бачыць патрыярха Канстантынопальскага на беларускай зямлі.

Таксама ў фармаце адзін на адзін адбылася сустрэча з прэм’ерам Турэччыны Рэджэпам Эрдаганам.

Паведамляецца, што на бліжэйшыя дні заплянаваныя сустрэчы з прадстаўнікамі вышэйшага кіраўніцтва і дзелавых колаў Турэцкай Рэспублікі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG