Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачынаецца нобэлеўскі тыдзень


Імёны ўладальнікаў нобэлеўскай прэміі па фізыялёгіі і мэдыцыне будуць сёньня аб'яўлены ў Стакгольме.

Інфармацыя аб ляўрэатах Нобэлеўскай прэміі традыцыйна трымаецца ў сакрэце.

На гэты раз газэты прадракаюць перамогу аднаму з трох адкрыцьцяў. Першае - гэта мэтад вырабу ствалавых клетак з звычайных клетак арганізму. Другое - адкрыцьцё ядравых гарманальных рэцэптараў, якое належыць французскім і амэрыканскім навукоўцам. Нарэшце, трэцяе - гэта дасьледаваньне «люстраных» нэйронаў. Акрамя таго, прэмія можа дастацца амэрыканскім навукоўцам, якія адкрылі гармон тлушчу лептыну. Нягледзячы на даволі абмежаваны сьпіс віртуальных прэтэндэнтаў, букмэкеры пакуль не рызыкуюць прымаць стаўкі на пераможцу, у адрозненьне ад іншых нобэлеўскіх катэгорый - прэміі міру ды прэміі па літаратуры.
XS
SM
MD
LG