Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Золатавалютныя рэзэрвы Беларусі — 6 мільярдаў даляраў


ЗВР Беларусі, разьлічаныя паводле стандартаў Міжнароднага валютнага фонду, на 1 кастрычніка склалі 5,984 мільярда даляраў.

Ад пачатку году ЗВР павялічыліся на 5,9%.


"Асноўнымі крыніцамі павелічэньня міжнародных рэзэрвовых актываў сталі сродкі, якія паступілі ад Міжнароднага валютнага фонду, продажу пакету акцыяў ААТ "Белтрансгаз", разьмяшчэньня Беларусьсю эўрааблігацыяў на міжнародным рынку, а таксама ад апэрацыяў Нацыянальнага банку на ўнутраным рынку", — адзначаюць у НБ.

Пра гэта паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на Нацыянальны банк Беларусі.
XS
SM
MD
LG