Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лужкоў ня хоча ў турму


Былы мэр Масквы Юрый Лужкоў даў вялікае інтэрвію расейскаму выданьню New Times, у якім пракамэнтаваў сваю адстаўку, назваўшы "Адзіную Расею" "партыяй-прыслужніцай" і не выключыў магчымасьці заснаваньня новага грамадзкага руху.

"Вядома, я не гатовы ісьці ў турму, – заявіў Лужкоў. – І не зьбіраюся туды, таму што я працаваў, зараз ужо можна гаварыць аб рабоце мэра, працаваў сумленна. Я сумленна служыў масквічам".

Былы кіраўнік Масквы таксама паабяцаў застацца ў палітыцы і нават намякнуў на магчымасьць фармаваньня ўласнага "грамадзкага руху", які будзе абапірацца на меркаваньне пэнсіянэраў ды інтэлігенцыі.
XS
SM
MD
LG