Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Бразыліі будзе другі тур прэзыдэнцкіх выбараў


У першым туры прэзыдэнцкіх выбараў у Бразыліі перамагла былая кіраўніца прэзыдэнцкай канцылярыі Дылма Русэф. За яе прагаласавала 47% выбаршчыкаў. Аднак, для абсалютнай перамогі ёй патрабавалася набраць больш за палову галасоў.

Асноўны супернік, з якім Русэф будзе змагацца за перамогу ў другім туры, – апазыцыйны кандыдат Жазэ Сэру, былы губэрнатар бразыльскага штату Сан-Паўлу. Ён набраў каля 33 адсоткаў галасоў выбаршчыкаў.

Другі тур выбараў прэзыдэнта Бразыліі пройдзе 31 кастрычніка.
XS
SM
MD
LG