Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

МЗС Вялікабрытаніі папярэджвае брытанцаў аб пагрозе тэрактаў


МЗС Вялікабрытаніі ўчора выпусьціў папярэджаньне для брытанцаў, якія накіроўваюцца ў Нямеччыну або Францыю, аб узрослай пагрозе тэрарыстычных актаў у гэтых краінах.

Раней Дзярждэпартамэнт ЗША апублікаваў падобнае папярэджаньне для сваіх грамадзянаў, якія жывуць у эўрапейскіх краінах, альбо туды накіроўваюцца.

Абвешчаная ступень пагрозы зьяўляецца перадапошняй і папярэднічае афіцыйнай рэкамэндацыі цалкам адмовіцца ад падарожжаў.

Як паведамляе брытанскі Форын-офіс, у некаторых краінах, уключаючы Нямеччыну і Францыю, пагроза тэрактаў зрабілася высокай.

Новы ўзровень пагрозы заснаваны на інфармацыі, атрыманай брытанскім зьнешнепалітычным ведамствам з розных крыніцаў, у прыватнасьці, Аб'яднанага аналітычнага цэнтру па тэрарызьме, службаў бясьпекі і выведкі, дыпляматычных колаў і паведамленьняў у прэсе, а таксама сабраных дадзеных на месцах і ў справаздачах амбасадаў.

Узровень пагрозы тэрактаў на тэрыторыі самой Вялікабрытаніі працягвае заставацца высокім, што азначае, "вялікую верагоднасьць нападу".
XS
SM
MD
LG