Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мядзьведзеў: Лукашэнку варта расьсьледаваць справы зьніклых


Прэзыдэнт РФ Дзьмітры Мядзьведзеў у сваім відэаблогу рэзка скрытыкаваў Аляксандра Лукашэнку і прыгадаў беларускую апазыцыю.

“На адрас Расеі і яе кіраўніцтва ідуць хвалі абвінавачаньняў і лаянкі. На гэтым пабудавана ўся выбарчая кампанія Лукашэнкі, – цытуе БелаПАН словы расейскага прэзыдэнта ў відэаблогу. – Яго непакоіць шмат што: і навядзеньне парадку ў нашых эканамічных адносінах, і стасункі расейскіх сродкаў масавай інфармацыі зь беларускай апазыцыяй, і нават лёс некаторых нашых высокапастаўленых пэнсіянэраў і звольненых чыноўнікаў”.

“Прэзыдэнту Беларусі варта было б займацца ўнутранымі праблемамі. У тым ліку нарэшце расьсьледаваць шматлікія справы аб зьнікненьні людзей. Расеі, як і іншым краінам, гэта неабыякава”, – адзначыў прэзыдэнт РФ.

Мядзьведзеў прыгадаў першую сустрэчу з Лукашэнкам на пасадзе кіраўніка расейскай дзяржавы: “Я памятаю, як я быў зьдзіўлены, калі пры нашай першай двухбаковай сустрэчы, замест таго, каб засяродзіцца на расейска-беларускім супрацоўніцтве, ён вельмі падрабязна і ў выключна нэгатыўнай форме пачаў абмяркоўваць маіх папярэднікаў на пасадзе прэзыдэнта Расеі – Барыса Ельцына і Ўладзімера Пуціна. Мне давялося тады нагадаць калегу, што прадметам нашых перамоваў ёсьць зусім іншыя тэмы”.

У сваім відэаблогу Мядзьведзеў таксама заявіў, што “гэтая бессэнсоўная паласа напружаньня абавязкова скончыцца” і што “Расея гатовая да разьвіцьця саюзьніцкіх дачыненьняў зь Беларусьсю”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG