Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Баскетбалісткі ЗША -- чэмпіёнкі сьвету


Баскетбалісткі ЗША перамаглі на чэмпіянаце сьвету сярод жаночых каманд, які праходзіў у Чэхіі. У фінале амэрыканкі перагулялі каманду Чэскай Рэспублікі зь лікам 89:69.

У матчы за 3-е месца зборная Гішпаніі перамагла каманду Беларусі – 77:68. Беларускія баскетбалісткі, якія дэбютавалі на ўсясьветным чэмпіянаце, занялі чацьвёртае месца. Беларуска Алена Леўчанка ўвайшла ў сымбалічную каманду зорак сьвету.
XS
SM
MD
LG