Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мядзьведзеў абвінаваціў Лукашэнку


Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў абвінаваціў беларускага лідэра Аляксандра Лукашэнку ў імкненьні “пасварыць” народы дзьвюх краінаў. Запіс, прысьвечаны расейска-беларускім стасункам, зьявіўся ў відэаблогу Мядзьведзева. Расейскі прэзыдэнт заявіў, што кампанія Лукашэнкі напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў “цалкам пабудаваная на антырасейскіх заявах і праклёнах на адрас расейскага кіраўніцтва”. Ён таксама назваў “несумленнай” адмову Менску прызнаць незалежнасьць самаабвешчаных Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі.

Мядзьведзеў заявіў, што “такія паводзіны зьяўляюцца несумленнымі, партнэры так сябе не паводзяць. І, натуральна, мы будзем улічваць гэта пры выбудоўваньні стасункаў з дзейным прэзыдэнтам Беларусі”.

Мядзьведзеў лічыць, што “прэзыдэнту Беларусі варта было б займацца ўнутранымі праблемамі, у тым ліку, нарэшце расьсьледаваць шматлікія справы аб зьнікненьні людзей”. “Расеі, як і іншым краінам, гэта ня ўсё роўна”, -- дадаў ён.

Пры гэтым Мядзьведзеў падкрэсьліў, што лічыць Беларусь “самым блізкім саюзьнікам Расеі”.
XS
SM
MD
LG