Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бразылія выбірае прэзыдэнта


У Бразыліі ідзе галасаваньне на выбарах прэзыдэнта краіны. На пасаду кіраўніка дзяржавы прэтэндуюць чатыры кандыдаты, але рэальныя шанцы на абраньне маюць толькі двое. Найбольш папулярная Дылма Русэф, былая кіраўніца адміністрацыі цяперашняга прэзыдэнта Бразыліі Луіса Інасіё Лулы да Сылвы. Паводле дадзеных апошніх апытаньняў, Русэф падтрымліваюць каля паловы выбарцаў.

Асноўны супернік Дылмы Русэф – кандыдат апазыцыйных сацыял-дэмакратаў Жазэ Сэра. Ён ужо балятаваўся на пасаду прэзыдэнта Бразыліі ў 2002 годзе і прайграў Лулу да Сылву.
XS
SM
MD
LG