Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ірынея паўторна інтранізавалі


У Косаве, у Печскай лаўры, адбылася паўторная інтранізацыя патрыярха Сэрбскай праваслаўнай царквы Ірынея. Першая адбылася пасьля яго абраньня ў студзені ў Катэдрадьным саборы Бялграду. Урачыстая інтранізацыя патрыярха сэрбскага Ірынея адбылася ў Косаве пры падвышаных захадах бясьпекі і ў прысутнасьці некалькіх тысячаў вернікаў. У цырымоніі браў удзел прэзыдэнт Сэрбіі Борыс Тадзіч. У звароце да вернікаў ён заклікаў сэрбаў і альбанцаў да прымірэньня.

Сорак пяты патрыярх – найстарэйшы з сэрбскіх архіерыяў. Ірынею – 80 гадоў.
XS
SM
MD
LG