Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Аўганістане зачыняюць прыватныя службы бясьпекі


Улады Аўганістану спынілі дзейнасьць васьмі прыватных службаў бясьпекі і канфіскавалі ў іх значную колькасьць зброі. Міністэрства ўнутраных справаў паведаміла, што апэрацыі праведзеныя адпаведна з ухваленым прэзыдэнтам Хамідам Карзаем плянам закрыцьця такіх фірмаў. Улады лічаць, што такія фірмы, перадусім замежныя, парушаюць закон.

У Аўганістане працуюць каля 50 прыватных службаў бясьпекі, прыкладна палова зь іх – замежныя.
XS
SM
MD
LG