Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША папярэдзіць амэрыканскіх грамадзянаў аб пагрозк тэрактаў


Сёньня ўрад ЗША мае намер папярэдзіць грамадзянаў ЗША, якія накіроўваюцца ў Эўропу, аб павялічанай пагрозе тэрарыстычных актаў. Пры гэтым гаворка не ідзе аб парадах устрымацца ад паездак у Эўропу – грамадзянам ЗША толькі параяць праяўляць большую пільнасьць.

Кіраўніцтва ЗША правяло кансультацыі з урадамі шэрагу эўрапейскіх крінаў у сувязі з папярэджаньнем і магчымымі пагрозамі тэрактаў у Эўропе. Прадстаўнік Дзярждэпартаманту ЗША Філіп Кроўлі заявіў, што адміністрацыя Барака Абамы надае вялікую ўвагу абароне амэрыканскіх грамадзянаў ад пагрозаў з боку “Аль-Каеды”.
XS
SM
MD
LG