Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лёс ізраільска-палестынскіх перамоваў застаецца невядомым


На Заходнім беразе Ярдану ізраільскія памежнікі забілі палестынца, які спрабаваў прабрацца ва Усходні Ярусалім. Ізраільскія ўлады паведамілі, што стрэляніна была распачатая пасьля таго, як палестынец кінуўся да ахоўніка з мэтай забраць у яго зброю.

Статус Усходняга Ярусаліму, які палестынцы жадаюць бачыць ў якасьці сталіцы сваёй дзяржавы, ёсьць адным з галоўных пытаньняў прэцэсу ўрэгуляваньня на Блізкім Усходзе.

Застаецца нявызначыным і сам лёс наўпроставых ізраільска-палестынскіх перамоваў, зь якіх кіраўніцтва Палестынскай аўтаноміі можа выйсьці з прычыны адмовы Ізраіля працягнуць мараторый на будаўніцтва ў акупаванай зоне.
XS
SM
MD
LG