Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

30 мільёнаў эўра для Грузіі


Эўразьвяз вылучыць Грузіі 30 мільёнаў эўра на падтрымку дзяржаўных інстытутаў, якія ажыцьцяўляюць рэформы.

Адпаведны дакумэнт падпісалі сёньня ў Тбілісі дзяржміністар па пытаньнях інтэграцыі ў эўрапейскія ды эўраатлянтычныя структуры Георгі Барамідзэ ды кіраўнік місіі Эўразьвязу ў Грузіі Пэр Эклунд.

Фінансаваньне будзе накіраванае, у першую чаргу, на падтрымку парлямэнту, кантрольнай палаты, апарату амбудсмэна ды іншых інстытутаў улады, непасрэдна задзейнічаных у правядзеньні рэформаў.

Мяркуецца, што сродкі будуць вылучаны на працягу трох гадоў, пачынаючы з 2011 году.
XS
SM
MD
LG