Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Парлямэнцкія выбары ў Латвіі


Сёньня ў Латвіі адбываюцца парлямэнцкія выбары. У выбарах Сэйму Латвіі прымаюць удзел 13 партый ды аб'яднаньняў. Каб прайсьці ў парлямэнт, ім неабходна набраць 5% галасоў выбаршчыкаў зь ліку тых, што прыйшлі на выбары. Найбольшыя шанцы на перамогу, паводле сацыялягічных апытаньняў, мае аб'яднаньне "Цэнтар згоды", якое актыўна абараняе правы расейскамоўнага насельніцтва рэспублікі, у тым ліку асобаў, што ня маюць грамадзянства краіны, і ў кіруючага блёку "Адзінства" на чале з прэм'ер-міністрам Валдзісам Дамброўскісам.

У выбарах могуць прымаць удзел каля 1,5 мільёна грамадзянаў краіны. Амаль 350 тыс. расейскамоўных жыхароў Латвіі, якія маюць статус неграмадзянаў, ня могуць галасаваць, бо ў адпаведнасьці з заканадаўствам ня маюць права ўдзельнічаць у выбарах ды працаваць у дзяржаўных структурах.
XS
SM
MD
LG