Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Подпісы з шашлыкамі ў Сухараве


Трэці дзень у Беларусі дазволена зьбіраць подпісы за кандыдатаў у прэзыдэнты. Як ідзе збор подпісаў за дзейнага кіраўніка дзяржавы і ці актыўна людзі ставяць подпісы за Аляксандра Лукашэнку?

Менскі спальны мікрараён Сухарава. 2 кастрычніка ля самай вялікай крамы з раніцы разгарнуўся кірмаш, дзе можна набыць бульбы, мяса, мёду, выпіць піва з шашлыкамі і паставіць подпіс за тое, каб Аляксандр Лукашэнка змог балятавацца у чацьвёрты раз. Ці шмат ахвотных?

Ня меней за палову з апытаных мной жыхароў Сухарава гатовыя былі падпісацца за дзейнага прэзыдэнта. Ягоныя прыхільнікі казалі пра стабільнасьць, называлі яго добрым сем’янінам і віталі тое, што ён мацуе Беларусь.

Але былі і рашучыя праціўнікі новага вылучэньня Аляксандра Лукашэнкі. Яны казалі пра адсутнасьць рэальных свабодаў, дэградацыю нацыі і небясьпеку ў сувязі з доўгім знаходжаньнем пры ўладзе.

Хто зьбірае подпісы за Аляксандра Лукашэнку? Маладая жанчына назвалася сябрам ініцыятыўнай групы, але сваё прозьвішча і якую арганізацыю прэзэнтуе, назваць адмовілася. Даведаўшыся, што яе будзе здымаць «Радыё Свабода», зборшчыца некага праінфармавала па тэлефоне.

За 15 хвілінаў за Лукашэнку падпісаліся ня меней за 5 чалавек. Зборшчыца подпісаў была задаволеная такой актыўнасьцю.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG