Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Першы пікет у Горадні: “Падпішуся за ўсіх кандыдатаў, бо ўладу трэба зьмяніць…”


Пікет у Горадні па зборы подпісаў за Рыгора Кастусёва ля ўваходу на рынак.

Пікет у Горадні па зборы подпісаў за Рыгора Кастусёва ля ўваходу на рынак.

Сёньня ў Горадні прыхільнікі Рыгора Кастусёва першымі пачалі зьбіраць подпісы, наладзіўшы пікет пры ўваходзе на Цэнтральны рынак. Цікаўных да выбараў выявілася шмат.

Рынак заўсёды бойкае месца, і толькі пікетоўцы пачалі раскладваць свой рыштунак, як цікаўныя адразу пачалі чытаць зьмешчаную на стэндзе інфармацыю.

Бачу, што адзін спадар ужо падае пашпарт, каб паставіць подпіс. Пытаюся, чаму ён робіць такі выбар?

Спадар: «Таму што ён — беларус з Магілеўскай вобласьці».

Карэспандэнт: «Ваш зямляк?»

Спадар: «Не, я з Шчучынскага раёну, але бачыў яго па тэлебачаньні і буду за яго галасаваць».

Спадарыня, якая ўважліва прачытвае зьмешчаную інфармацыю, кажа, што ўсё роўна аддасьць голас за дзейнага прэзыдэнта, і ў яе свае аргумэнты:

«Я атрымліваю дастойную пэнсію — 500 тысяч».

Карэспандэнт: «А колькі гэта ў далярах?»

— Я ня ведаю не дзяліла.

— Гэта проста: падзяліце на тры.

— А што там дзяліць, мне хапае….

Ейны муж дадае:

«Я думаю, гэты прэзыдэнт нас задавальняе, унікае ўва ўсе праблемы, патрабуе ад кіраўнікоў — няма неабходнасьці яго зьмяняць. Нас задавальняе становішча спраў у краіне».

Прыслухоўваючыся да нашае размовы, сваю думку выказвае іншы спадар:

«Дэпутаты павінны правіць дзяржавай, а ня нейкія там прэзыдэнты, цары і г.д. Гэта таталітарны рэжым, і нічога добрага з гэтага ня будзе».

Бачу, яшчэ адзін спадар задае шмат пытаньняў сябрам ініцыятыўнай групы. Пытаюся, што яго так зацікавіла?

Спадар: «Спадзяюся, што ў гэтым годзе мы зьменім прэзыдэнта. Якім бы добрым ён ня быў, але больш двух тэрмінаў нельга знаходзіцца ва ўладзе».

Карэспандэнт: «А за гэтага кандыдата вы паставіце свой подпіс?»

Спадар: «Я хачу паставіць свой подпіс за ўсіх кандыдатаў, каб яны маглі ўдзельнічаць у выбарах. Адна складанасьць — ня ведаю дзе гэтыя пункты, каб падпісацца».

Маладая спадарыня прабягае побач і, бачу, таксама хоча нешта сказаць у мікрафон.

Спадарыня: «А я за Саньнікава буду галасаваць. Ён мне падабаецца, як мужчына…»

Яшчэ адна спадарыня пачынае мяне пераконваць, што Аляксандар Лукашэнка вельмі веруючы чалавек:

«Я ведаю, што ён ва ўладыкі мітрапаліта моліцца, прыходзіць у ягоную кельлю, і таму ён пад вялікай апекай у Бога…»

Два спадары стаяць побач і нешта адзін аднаму даказваюць. Пытаюся ў іх — ці падпісваецеся за кандыдата?

Спадар: «Пакуль мы ня ведаем нікога, іх 17, трэба неяк пазнаёміцца з усімі».

Карэспандэнт: «А чаму вы нічога дагэтуль ня ведаеце пра кандыдатаў?»

Спадар: «А адкуль мы будзем ведаць, у тэлевізары не паказваюць пра іх нічога».

Маладзейшы спадар ставіць свой подпіс. Пытаюся — чаму?

Спадар: «Таму што Лукашэнка антыбеларускі прэзыдэнт, а я хачу, каб тут была Беларусь, каб была беларуская мова, беларуская культура — таму і стаўлю свой подпіс. Дзе беларускія школы, беларускія клясы, дзе шыльды беларускія?»

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG