Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У генсека НАТО з'явілася 1000 новых сяброў у Грузіі


Андэрс Фог Расмусэн задаволены візытам у Грузію. Гэтая ацэнка зьмешчаная на пэрсанальнай старонцы генэральнага сакратара НАТО ў сацыяльнай сетцы Facebook. Расмусэн, у прыватнасьці, адзначае, што правёў добры і цікавы дзень у Тбілісі.

“Мне візыт у Грузію прынёс вялікае задавальненьне. У мяне былі добрыя сустрэчы з грузінскім урадам. Я падзякаваў грузінам за ўдзел у аўганскай апэрацыі. Вельмі шкадую, што грузінскія вайскоўцы загінулі пры выкананьні міратворчай місіі”, адзначае Расмусэн. Паводле генсека, цяпер НАТО мае ў Тбілісі свой офіса, а адносіны паміж альянсам і Грузіяяй у будучыні будуць больш цеснымі.

У выніку візыту Расмусэна ў Тбілісі, у яго ў сеціве Facebook з’явіліся новыя грузінскія сябры. Іх колькасьць за апошнія дні перавысіла 1000.
XS
SM
MD
LG