Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падчас спэцапэрацыі ў Махачкале забіты ваяўнік


Адзін ваяўнік забіты ў выніку правядзеньня спэцапэрацыі праваахоўных органаў у Махачкале, паведаміў прадстаўнік расейскага нацыянальнага антытэрарыстычнага камітэту.

Контртэрарыстычная апэрацыя была праведзеная сёньня раніцай у дагестанскай сталіцы.

"На прапанову скласьці зброю і здацца ўладам, было аказанае ўзброенае супраціўленьне. У выніку апэрацыі адзін ваяўнік зьнішчаны, яго асоба выяўляецца.", цытуе прадстаўніка нацыянальнага антытэрарыстычнага камітэту агенцтва "Інтэрфакс".
XS
SM
MD
LG