Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея рыхтуецца да ўступу ў СГА


Масква і Вашынгтон завяршылі двухбаковыя перамовы адносна ўступу Расеі ў Сусьветную гандлёвую арганізацыю. Пра гэта паведамілі прэсавя службы Белага Дому і Крамля паводле вынікаў тэлефоннай размовы Дзьмітрыя Мядзьведзева і Барака Абамы.

Паведамляецца, што пасьля размовы з амэрыканскім калегам расейскі кіраўнік даручыў першаму віцэ-прэм'еру Ігару Шувалаву тэхнічна аформіць дасягнутыя з ЗША дамоўленасьці. Цяпер Расею чакаюць перамовы з іншымі сябрамі СГА.

Мяркуецца, што Расея можа афіцыйна ўступіць у Сусьветную гандлёвую арганізацыю ў наступным годзе.
XS
SM
MD
LG