Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Абама, Мядзьведзеў: перамовы па WTO – завершаныя


Расея і ЗША завяршылі двухбаковыя перамовы па пытаньні ўступленьня Расеі ў Сусьветную гандлёвую арганізацыю (WTO).

Пасьпяховае завяршэньне перамоваў канстатавалі прэзыдэнты дзьвюх краін – Дзьмітрый Мядзьведзеў і Барак Абама – у тэлефоннай размове ў пятніцу. Пра гэта паведаміла прэсавая служба Крамля. Раней пра ўрэгуляваньне ўсіх супярэчнасьцяў паведаміў міністар фінансаў Расеі Аляксей Кудрын.

Мядзьведзеў даручыў актывізаваць шматбаковыя перамовы зь іншымі краінамі-чальцамі WTO. Гэта – завяршальны этап далучэньня да арганізацыі, куды Расея імкнецца зь 1993 году.

Раней Расея заяўляла, што будзе ўступаць у WTO ў складзе Мытнага саюзу зь Беларусьсю і Казахстанам. Пазьней краіны дамовіліся ўступаць паасоб, але на скаардынаваных пазыцыях.
XS
SM
MD
LG