Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

МЗС Расеі прарэагаваў на магчымасьць санкцыяў з боку ЗША


МЗС Расеі пракамэнтаваў прапанову прадстаўнікоў кангрэсу ЗША ўвесьці санкцыі супраць расейскіх урадоўцаў датычных да справы Сяргея Магніцкага, які загінуў летась у лістападзе.

У заяве ініцыятыва называецца "вартай жалю" і "паза рамкамі элемэнтарных нормаў прыліку". Адначасова, аднак, Масква абяцае правесьці "сур'ёзнае расьсьледаваньне" абставінаў гібелі Магніцкага.

37-гадовы Магніцкі памёр у сьледчым ізалятары 16 лістапада 2009 году, паводле заключэньня экспэртызы - ад сардэчна-судзіннай недастатковасьці.
XS
SM
MD
LG