Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е...


...як на восень, дык нядрэннае: пераменная воблачнасьць, без ападкаў. Тэмпэратура: да +10

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


У Брусэлі адчыняецца саміт Эўропа-Азія, на які зьбяруцца лідэры краінаў Эўропы і Азіі.

У Каіры прэзыдэнт Палестынскай аўтаноміі Махмуд Абас пасьля сустрэчы зь міністрамі Лігі арабскіх краінаў абвесьціць, ці будуць палестынцы далей удзельнічаць у перамовах з Ізраілем.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1535 годзе з друку выйшла першая ў сьвеце Біблія на ангельскай мове. Вартая ўвагі акалічнасьць: беларусы, дзякуючы Францішку Скарыну, атрымалі сваю Біблію па-беларуску ў 1517 годзе, гэта значыць, амаль на дваццаць гадоў раней за ангельцаў.

У 1957 годзе Савецкі Саюз запусьціў у космас першы штучны спадарожнік Зямлі.

У 1980 годзе ў аўтамабільнай катастрофе загінуў Пётар Машэраў, першы сакратар ЦК КПБ і герой Савецкага Саюзу.

У 1750 годзе ў Віцебску нарадзіўся паэт Францішак Дыянізі Князьнін.

У 1787 годзе нарадзіўся Франсуа Гізо – францускі гісторык і дзяржаўны дзяяч.

У 1816 годзе нарадзіўся Эжэн Пацье, францускі паэт, удзельнік Парыскае камуны, які ўвайшоў у гісторыю як аўтар ведамага ўсім “Інтэрнацыяналу”.

1669 годзе памёр галяндзкі мастак Рэмбрант.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Па ўсёй краіне ініцыятыўныя групы патэнцыйных кандыдатаў у прэзыдэнта працягваюць збор подпісаў за вылучэньне сваіх прэтэндэнтаў.

Пачынае працу 5-я сэсія Савету рэспублікі Нацыянальнага Сходу РБ.

У Р-клюбе адбудзецца творчая вечарына з удзелам беларускага барда Алеся Камоцкага. Пачатак а 19:30

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: "Сельгаспасёлак” патрабуе рэфэрэндуму аб зносе дамоў"

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


Сьвет належыць аптымістам, пэсымісты – усяго толькі гледачы.

Франсуа Гізо
XS
SM
MD
LG