Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША выбачыліся за мэдыцынскія экспэрымэнты над вязьнямі


Дзяржсакратарка ЗША Гілары Клінтан і шэраг найвышэйшых урадоўцаў ЗША абнародавалі сёньня заяву, у якой прыносяць выбачэньні за мэдыцынскі экспэрымэнт, які турэмныя ўлады правялі ў 1940-х гадох над гуатэмальскімі вязьнямі. Супрацоўнікі дзяржаўных навуковых установаў тады заразілі зьняволеных сыфілісам, каб праверыць на іх дзеяньне пэніцыліну.

Падобны выпадак здарыўся ў 1960-х гадох, калі сыфілісам заразілі групу чарнаскурых амэрыканцаў, ня лекуючы іх, каб вывучыць разьвіцьцё хваробы.
XS
SM
MD
LG