Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадпрымальніка Андрэя Бандарэнку пакаралі карцэрам на 7 дзён


Андрэй Бандарэнка
Андрэй Бандарэнка
Пра тое, што Андрэй Бандарэнка адбывае сямідзённае пакараньне ў ізалятары Бабруйскай калёніі, паведаміў «Свабодзе» бацька вязьня Валер Бандарэнка 1 кастрычніка.

«Учора я быў у Бабруйскай калёніі, бо ад Андрэя прыйшлі зьвесткі, што ў яго ўзьніклі праблемы пасьля адмовы працаваць на шкоднай вытворчасьці. Мяне прыняў начальнік калёніі. Ад яго я даведаўся, што Андрэя за адмову працаваць пакаралі карцэрам на 7 дзён. Цяпер ён адбывае пакараньне. Начальнік калёніі абверг зьвесткі, што ў іх ёсьць шкодная вытворчасьць — усё нібыта добра, і адмова Андрэя працаваць — ягоная прыхамаць. Цяпер буду чакаць ад сына зьвестак пасьля карцэра. Баюся, каб да яго не ўжылі артыкул 411-ы».

411-ы артыкул Крымінальнага кодэксу прадугледжвае адказнасьць за злоснае непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі месцаў пазбаўленьня волі. Да асноўнага тэрміну за гэта могуць дадаць яшчэ год ці нават два пазбаўленьня волі.

Прадпрымальніка, актывіста АГП Андрэя Бандарэнку сёлета асудзілі на 6 гадоў з канфіскацыяй маёмасьці за крадзеж маёмасьці фірмы. Вінаватым сябе Андрэй Бандарэнка не прызнае і тлумачыць перасьлед помстай яму за ўдзел у парлямэнцкіх выбарах 2008 году. На пачатку лета Андрэй Бандарэнка больш за 10 дзён трымаў галадоўку, пратэстуючы супраць асуджэньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG