Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску абмеркавалі праблемы патэнцыйных пэнсіянэраў


У Менску з нагоды Міжнароднага дня пажылых людзей пры падтрымцы Фонду ААН у галіне народанасельніцтва прайшоў круглы стол на тэму «Ці трэба рыхтавацца да выхаду на пэнсію?»

Удзельнікі дыскусіі — прадстаўнікі розных беларускіх устаноў і ведамстваў — абмеркавалі пытаньні падтрымкі людзей у час пераходу «ад працы да пэнсіі».

Паводле дасьледчыкаў, у Беларусі доля насельніцтва, старэйшага за працаздольны ўзрост, складае 22,5%.

Прыкладна 30-40% тых, хто падышоў да гэтага парогу, лічаць, што пасьля выхаду на пэнсію іх чакае дэпрэсія. Такія адчуваньні шмат у чым зьвязаныя са зьніжэньнем або стратай даходу, думкамі пра адсутнасьць працы і ўласнае здароўе.

Падчас круглага стала была выказана рэкамэндацыя арганізоўваць так званае «перадпэнсійнае навучаньне», каб людзі маглі больш даведацца пра падрыхтоўку да выхаду на пэнсію, пра больш эфэктыўнае выкарыстаньне вольнага часу, пра тое, як, пры жаданьні надалей быць карысным грамадзтву і рэалізоўваць свае здольнасьці і таленты, перадае Радыё ААН.
XS
SM
MD
LG